lupersolski (lupersolski) wrote,
lupersolski
lupersolski

Кавалёва расстралялі

Оригинал взят у krasowska_29 в Кавалёва расстралялі
Як шкада, як шкада , што мы жывем як скаты
І ўжо пераважае думка, што гэта ніколі не скончыцца
Прачытаўшы стацьцю на Нашай Ніве, просто жахнулася - гэта ж якімі скатамі та дзіччу трэба быць каб такое рабіць. Расстраляць людзей, віна якіх не даказана. Гэта можа толькі Беларусь.
Нават Брэвік, які ў Осла забіў 70 чалавек - і той сядзіць у турме, умовы  якой лепш чым у меня дома, та нават казніць не зьбіраюцца! 
А тут такое, вельмі шкада хлапчукоў, якія загінулі зусім маладымі!
Та нават перад смерцьцю не даць маці пабачыць сына! НЕ ТРЭБА БЫЦЬ СКОТАМ
Асабліва калі такія справы шыты белымі ніткамі!

А цяпер рэпост стацьці с НН

Ліст з Вярхоўнага суда з паведамленнем аб выкананні прысуду атрымала маці Уладзіслава Кавалёва. Гэта быў звычайны ліст, нават не заказны, адпраўлены 16 сакавіка.

Даведку даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва.

Гаварыць яна не можа — толькі плача.

«Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд… ад 16.03 ліст… што прысуд прыведзены да выканання… Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна»,

— кажа Таццяна, сястра Уладзіслава Кавалёва.

14 сакавіка сталя вядома, што Аляксандр Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Улад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба звяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме і прысудзіў яго да смяротнага пакарання. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на смяротнае пакаранне паводле абвінавачання ў тэрарызме па гэтай крымінальнай справе (тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г, у выніку якога загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, 387 атрымалі раны), прашэнне аб памілаванні падаваць адмовіўся.


Subscribe

  • Хорошо то как!

    Удивительно,как незатейливая песенка с простыми и понятными словами может разогнать тучи в твоей голове,нормализовать давление и вообще😀

  • Всегда интересно узнавать что то новое,даже по мелочам.

    Сердитый мальчик. Осло. Норвегия. Хотя какие ж это мелочи,всё серьёзно... Звонит мама,что бы сообщить срочную новость.Голос возбуждённый:…

  • Доживаем ноябрь.

    А,между тем,он уже на исходе Всё в этой жизни куда то уходит. Мёртвым листом на холодном стекле, В снах беспокойных,в них всё о весне....

promo lupersolski февраль 2, 2013 11:50 9
Buy for 30 tokens
Когда-то Жорж Санд, говоря о противоречивой натуре своего соотечественника, очень точно подметила: «Никогда это сердце не испытывало жара благородного деяния, никогда честная мысль не проходила через эту трудолюбивую голову. Он — такая редкостная чудовищность, что род человеческий,…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments